У сераду, 10 ліпеня, пачнецца продаж праз інтэрнет білетаў на лігачэмпіёнскі паядынак БАТЭ і казахстанскага «Шахцёра», які пройдзе ў Барысаве.
Прычым заўзятарам даецца магчымасць як самастойна раздрукаваць іх на прынтары, так і набыць у кропках продажу Ticketpro па ўсёй краіне.

А праз тры дні квіткі паступяць у касы барысаўскага гарадскога стадыёна, якія будуць працаваць па наступным графіку: пятніца — панядзелак — 11.00 — 17.00, аўторак — 10.00 — 20.00 (абед — 14.00 — 15.00).

Кошт квіткоў складзе 40 000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?