Павал Севярынец

НН: Павал, як нам стала вядома, ўчора вечарам вас вывезьлі з Берасьцейскага ізалятару. Што здарылася?

ПС: Сапраўды, ўчора ў 6 гадзін вечара мне сказалі зьбіраць рэчы і павялі ў ужо гатовы аўтазак. Пасьля павезьлі ў Паўночны Гарадок, у ізалятар Ленінскага раёну Берасьця, і адтуль ужо выпусьцілі .

НН: Як вы мяркуеце, навошта ўладам трэба было гэта рабіць ?

ПС:. Я думаю, толькі для таго, каб сарваць сустрэчу, арганізаваную маімі сябрамі, Кансэрватыўнай Хрысьціянскай Партыяй і рухам «За Свабоду!» Але, дзякуючы Андрэю Любанчуку, які пачаў дапытвацца ў міліцыянтаў пра маё месцазнаходжаньне, пачаў усім тэлефанаваць, сустрэчу сарваць не адбылося. Калі я выйшаў з ізалятару Ленінскага раёну, сябры ўжо чакалі мяне і сустрэлі вельмі цёпла.

НН: Якія былі думкі ў аўтазаку?

ПС: Думкі былі самыя розныя, але я стараўся маліцца, быў спакойным, таму што ўжо пабачыў шмат міліцэйскіх спэктакляў. Калі яны і спрабавалі мяне неяк напужаць, заблытаць, дык гэта ў іх не атрымалася. Баюся Бога і больш нічога!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?