Вышэйшая адукацыя ў Беларусі вачыма былога студэнта
Нядаўна былі апублікаваныя несуцяшальныя вынікі цэнтралізаванага тэставання. Са 113 тысяч чалавек якія ўдзельнічалі ў тэставанні, 40 тысяч не змагло набраць мінімальную колькасць балаў, патрэбную для паступлення ў ВНУ. У цэлым з кожным годам беларускія школьнікі здаюць тэсты ўсё горш. Але нягледзячы на гэта, большасць ідзе ў ВНУ. Сёння ні для кога не сакрэт, што нашая сістэма адукацыі, не толькі школьнай, але і ўніверсітэцкай, дэградуе. У гэтым артыкуле паказваюцца праблемы вачыма былога студэнта.
Мне хацелася б расказаць не пра школьную адукацыю, а пра ўніверсітэцкую. Я не так даўно скончыў універсітэт, таму магу зрабіць пэўныя высновы.
Тут трэба адзначыць той момант, што многія студэнты страчваюць цікавасць да атрымання ведаў і пэўных навыкаў яшчэ на малодшых курсах, бо добра разумеюць, што пасля заканчэння ВНУ іх асабліва нічога не чакае: заробкі ў таго ж самага працоўнага значна вышэйшыя, чым у спецыяліста з вышэйшай адукацыяй, акрамя таго, кожны студэнт ведае, што наш дыплом не каціруецца за мяжой. Можна згадаць і той факт, што ментальнасць нашых студэнтаў значна розніцца ад ментальнасці еўрапейскіх. Многія студэнты лічаць, што раз яны паступілі, то дзяржава павінная ў далейшым іх усім забяспечваць.
Зразумела, што ёсць і выключэнні з гэтых правіл, але ўжо сёння яскрава бачна, што нам патрэбныя значныя змены ў нашай сістэме адукацыі.
Каментары