Хуліган, які напаў надоктара-сірыйца ў электрацягніку Орша — Мінск правядзе ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) трое сутак. Заўтра будзе вядомая мера стрымання, паведамілі ў Следчым камітэце.
Падазраваны 1994 г.н. ужо апытаны. У ходзе допыту ён растлумачыў, што ўдарыў сірыйца, бо той яго справакаваў.
Якіх-небудзь прыкмет таго, што збіццё адбылосяз-за нацыянальнасці доктара, не ўстаноўлена.
Нагадаем, 6 ліпеня ў электрычцы Орша — Мінск у раёне ст. Слабада — Сцяпянка малады чалавек з шумнай кампаніі збіў сірыйца, які, як высветлілася пазней, з’яўляецца клінічным ардынатарам
Учора раніцай былі затрыманыя ўсе чацвёра пасажыраў, якія разам з нападнікам на сірыйца ехалі ў цягніку. Як распавёў адзін з сяброў нападніка, учора трох з кампаніі дапыталі ў якасці сведак і адпусцілі, а сябра «закрылі на трое сутак».
Адказваць на пытанне, што стала прычынай збіцця, малады чалавек не стаў. «За што ён быў збіты, застанецца таямніцай», —адказаў малады чалавек на сцвярджэнні некаторых відавочцаў аб тым, што агрэсію аднаго выклікала ўсмешка сірыйца.
«Ды не за ўсмешку, не трэба свае версіі вылучаць», — таксама дадаў малады чалавек. На пытанне, ці не было жадання спыніць аднаго, ён адказаў так:
«Было, але там было толькі пару удараў, і ён адышоў».
Сам пацярпелы на кантакт з журналістамі не ідзе.