Анжаліка Ціхановіч

Анжаліка Ціхановіч

Дзякуючы фотаздымкам, здабытым блогерам d-zholikам, маюцца пераканаўчыя падставы падазраваць, што да ўдзелу ў конкурсе прыгажосці «Міс Менск-2013» у парушэнне ўсіх правілаў арганізатарамі была дапушчаная маладая жанчына, якая знаходзілася ў шлюбе, нарадзіла і выхоўвае дзіця.

На першай фатаграфіі ў шлюбнай сукенцы ўжо вядомая нам удзельніца фіналу конкурсу «Міс Мінск-2013» пад №22 Анжаліка Ціхановіч. На фота паказана калі зроблены здымак - 7 лютага 2009 года. На той момант будучай фіналістцы конкурсу было ўсяго 18 гадоў.

Паводле ўмоваў правядзення конкурсу прыгажосці «Міс Мінск-2013» да ўдзелу ў кастынгу і асноўным этапе дапускаліся выключна дзяўчыны, якія ніколі не былі ў шлюбе.
Гэтая ўмова адзіная для ўсіх конкурсаў прыгажосці, якія змяшчаюць у сваёй назве слова «міс», што з'яўляецца зваротам да незамужняй жанчыны ў англамоўных краінах.
Для пацвярджэння факту не знаходжання ў шлюбе альбо разводзе кандыдаткі абавязаныя былі прадаставіць арганізатарам конкурсу для азнаямлення пашпарт і яго копію для непасрэднага далучэння да сваёй асабістай справы.

Але існуе магчымасць пры абмене (аднаўленні) пашпарта не паставіць адпаведны штамп пра развод, каб мець чыстую біяграфію ў новым дакуменце.

Хоць вельмі сумніўна, што арганізатары конкурсу, у тым ліку людзі, якія сядзелі ў журы адборачнага этапу, не ведалі пра паднаготную стрыптызёршы Анжалікі Ціхановіч, якая працуе ў начных клубах Мінска.

І ўжо чаго арганізатары «Міс Мінск-2013» так дакладна не маглі не ведаць і не праверыць, дык гэта тое, што Анжаліка Ціхановіч з'яўляецца маці, піша блогер.

Згодна з прыведзенымі вышэй умовамі конкурсу прыгажосці «Міс Мінск-2013» удзельнічаць у ім забаранялася таксама дзяўчатам, якія маюць дзяцей.
Адсюль вынікае, што ў выпадку калі фіналістка дзяржаўнага конкурсу прыгажосці «Міс Мінск-2013» Анжаліка Ціхановіч была ў шлюбе, мае дзіця і пры гэтым у парушэнне ўмоваў конкурсу прыняла ў ім удзел на агульных падставах, у тым ліку прэтэндавала на атрыманне прызавых у памеры 30 мільёнаў рублёў і іншых матэрыяльных выгод, то ў наяўнасці ў дзеяннях арганізатараў і ўдзельніцы конкурсу прыкметы злачынства.

Нагадаем, Анжаліка Ціхановіч апынулася ў адной асобе стрыптызёршай, мадэллю эратычнага жанру і топлес-дыджэем. Ціхановіч з'яўляецца ўдзельніцай квартэта E.b.a.s.h., які выступае па мінскіх клубах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?