Суботнім вечарам моладзь 17—21 гадоў сабралася ў вёсцы Вербавічы Нараўлянскага раёна, каб адсвяткаваць дзень нараджэння бібліятэкаркі Дома культуры. Дыскатэка да паўночы закончылася, і вясёлая кампанія пайшла працягваць урачыстасці на двор, дзе пражывалі двое з прымаўшых удзел у гуляннях. Каля трох ночы жаночая палова кампаніі ў поўным складзе пакінула памяшканне, а пяцёра хлопцаў засталіся, паснуўшы на ложках... Аб пажары паступіла паведамленне на шостай гадзіне раніцы. Пасля ліквідацыі пажару на папялішчы былі знойдзены целы чатырох хлопцаў, якія моцна абгарэлі. Адзін чалавек з апёкамі 60 працэнтаў цела быў дастаўлены ў Нараўлянскае ТМА. У гэты ж дзень у цяжкім стане ён быў адпраўлены ў Гомель у апёкавы цэнтр.

Што стала прычынай пажару, спецыялісты МНС пакуль высвятляюць, але найбольш верагоднай версіяй з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём. Гэта або кінуты недакурак, або няўмелае распальванне печы, нядаўна пастаўленай у прыбудове. Але ў любым выпадку першачарговай прычынай, як мяркуецца, з’явілася спіртное.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?