Фота Anatoli Khvainitski/twitter.com.

Фота Anatoli Khvainitski/twitter.com.

Фота Еўрарадыё.

Фота Еўрарадыё.

Фота Еўрарадыё.

Фота Еўрарадыё.

Фота Еўрарадыё.

Фота Еўрарадыё.

Каля 9-павярховага дома знаходзяцца каля шасці пажарных машын, некалькі «хуткіх» . Дыму ўжо няма, паведамляе Еўрарадыё.

Першым пра гэта ў твітары напісаў Анатоль Хвайніцкі, які жыве ў гэтым доме. У вокнах балкона на 8-м паверсе выбітыя шыбы, ішоў дым. Мінчук змясціў і фота.

Каля дома сабраўся натоўп людзей. Людзі выказвалі меркаванне, што нешта выбухнула. Нібыта, у кватэры адбыўся «хлапок».

Як паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар сталічнай МНС Віталь Дэмбоўскі, на месцы ўжо працуюць выратавальнікі.

Пры тушэнні ўзгарання знайшлі труп жанчыны. Пра прычыны пажару пакуль нічога невядома.

Вось што распавяла Еўрарадыё Марына, якая жыве ў суседнім пад’едзе: «Выбух прагрымеў, а 15-й гадзіне. Я ў гэты час сядзела дома, глядзела тэлевізар.

Пачула гучны хлапок, зазвінела шкло, пасыпалася. Моцны ўдар, штуршок адчуваўся па ўсяму дому. Я выбегла паглядзець на блакон, што адбывецца. З суседняга пад’езда з вокнаў балкона валіў белы дым, а потым — чорны. Было вельмі страшна, я спалохался…
Па словах некаторых відавочцаў, за некалькі імгненняў да выбуху жыхарка кватэры сама разбіла шкло і прасіла аб дапамозе.

Пазваніла мужу і ўцякла з кватэры на вуліцу. Выбегла — там ужо бюлі пажарныя. Пажар хутка патушылі».

На месцы здарэння працуюць эксперты. Афіцыйных каментароў пакуль ніхто не дае. Труп загінулай ляжыць на пляцоўцы ў пад’ездзе дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?