З пачатку верасня зніжаны тарыфы на праезд у пасажырскіх паяздах дальняга руху ў сярэднім на 14—16 працэнтаў.

Як патлумачыла вядучы інжынер пасажырскай службы ўпраўлення Беларускай чыгункі Алена Хамічэнка, гэта сезоннае зніжэнне, і дзейнічае яно на беларускай магістралі ў зносінах з Расіяй з 1 чэрвеня 2004 года і ў зносінах з Украінай — з 15 ліпеня 2006 года. Штогод Беларуская чыгунка зацвярджае графік гібкага (сезоннага) рэгулявання тарыфаў з мэтай кантролю аб’ёмаў перавозак пасажыраў у пікавыя даты. Згодна графіка, увесь каляндарны год падзелены на 13 нераўнамерных адрэзкаў, на працягу якіх дзейнічаюць розныя тарыфы на міждзяржаўныя пасажырскія перавозкі. Так, з 1 верасня, кошт білета ў купэйны вагон поезда Мінск—Масква складае 89 тысяч 400 рублёў, а ў летні перыяд яго цана была 101 тыс. 410 рублёў. Дарэчы, наступнае зніжэнне тарыфаў плануецца правесці з 11 лістапада гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?