Старэйшае пакаленне памятае Міколу Шаляговіча. Гэты лінгвіст, родам з вёскі Агдэмер Драгічынскага раёна, на пачатку
На той час жыхары Берасцейшчыны і Піншчыны гаварылі на дыялектах украінскай мовы, але мелі беларускую нацыянальную самасвядомасць. У гэтым Шаляговіч і пабачыў падставы для фармавання асобнай нацыі. А назваў яе іменем летапіснага балцкага племені, якое, паводле класічных гісторыкаў, жыло, аднак, на поўнач ад Берасцейшыны — між Бугам, Нарвай і Нёманам.
Частка берасцейскай і пінскай інтэлігенцыі Шаляговіча падтрымала ў частцы публікацыі твораў на дыялектах, бо шукала шляхоў уратавання мясцовай мовы і традыцый, але да «яцвяжскіх ідэй» нават і яны ставіліся скептычна.
Шаляговіча, затое, дзівосным чынам патроху падтрымліваў дзяржапарат, і дзейнасць яго скончылася на 1994 годзе, калі ён падтрымаў на выбарах Аляксандра Лукашэнкі.
Пасля гэтага Шаляговіч заняўся бізнэсам. Сярод іншага, звязаная з ім кампанія «Гірства» будавала шматпавярховік на вуліцы Захарава, замоўцам якога выступала контрразведка КДБ. (Назва кампаніі паходзіць ад слова «гір», што значыць «пан, спадар» — наватвор з «яцвяжскай мовы», якую ствараў Шаляговіч.) Пасля Шаляговіч пераехаў у Калінінград.
Дык вось, яцвягі вяртаюцца! «Наша Ніва» атрымала рассылку ад Калінінградскага рэгіянальнага аб’яднання «Етвязь».
У гэтым праграмным тэксце праводзіцца думка, што Етвязь распрасціралася не толькі на Брэст, Пінск і Белую Падляску, а да Балтыйскага мора. Што ятвягі насамрэч уваходзілі ў «
Рассылка так і называецца: «Ятвяжская Русь.
«Паўднёвая і Цэнтральная Етвязь», піша аўтар, вярнуліся ў «Рускі свет» у выніку падзелаў Рэчы Паспалітай. І «Паўночная Етвязь» — г.зн. Усходняя Прусія з
Відаць, у ідэй Шаляговіча і ў Калінінградзе няшмат прыхільнікаў, бо сайт аб’яднання мізэрны, а зробленая ў гэтым духу старонка Вікіпедыі выдаленая «за відавочнае парушэнне аўтарскіх правоў».
Прывяду заключныя сказы
Да гэтых словаў няма чаго дадаць.