На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца халаднаватае і дажджлівае надвор’е, паведаміла галоўны сыноптык Рэспубліканскага гідрамэтэацэнтру Вольга Фядотава.

Тэмпэратура паветра апусьцілася да 15—20 градусаў.

5 і 6 верасьня на паўднёвым захадзе пройдуць дажджы. Начныя тэмпературы складуць 7—13 градусаў цяпла, удзень чакаецца 14—20 градусаў вышэй за нуль, толькі на Гомельшчыне будзе цяплей: ноччу 11—16 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень — плюс 21—25 градусаў.

У канцы тыдня вільготнае паветра з-над Балтыкі зноў прынясе кароткачасовыя дажджы.

Жнівень гэтага году быў самым цёплым з усіх летніх месяцаў, адзначыла Вольга Фядотава. Сярэднямесячная тэмпэратура склала 18—21 градус, што на 2—3 градусы вышэй за норму. Такі цёплы жнівень адзначаўся толькі другі раз за апошнія 60 гадоў (яшчэ цяплейшы ён быў у 1992 годзе).

Апошні месяц лета быў бедны на ападкі: у сярэднім выпала толькі 32 мм, або 42 працэнты да нормы. Такая сухмень у жніўні адзначаецца адзін раз на 10 гадоў. Што да верасьня, то, як чакаецца, па тэмпэратуры і ападках ён будзе блізкі да сярэдніх шматгадовых значэньняў. Сярэдняя тэмпэратура складзе 11—13 градусаў цяпла.

Гэта будзе клясычны верасень з умерана цёплым надвор’ем, дажджамі і невялікім перапынкам на "бабіна лета".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?