volyn.mns.gov.ua

volyn.mns.gov.ua

virtualbrest.by

virtualbrest.by

virtualbrest.by

virtualbrest.by

virtualbrest.by

virtualbrest.by

volyn.mns.gov.ua

volyn.mns.gov.ua

volyn.mns.gov.ua

volyn.mns.gov.ua

Глядзі таксама: Мінтранс узмацняе кантроль за перавозкамі пасажыраў

Як паведамляе ДСНС Валыні, 11 ліпеня ў 7.34 на дарозе Луцк-Ковель сутыкныліся два пасажырскія аўтобусы. У адным знаходзілася 50 грамадзян Беларусі, у іншым — пасажыры, што ехалі з Ковеля ў Шацк (Украіна).

Загінулі 8 чалавек, у тым ліку адзін 13-гадовы падлетак з Беларусі, яшчэ 27 чалавек пацярпелі. 21 з іх — беларусы.

Беларускіх дзяцей вязлі ў Балгарыю. Гэта быў аўтобус з балгарскімі кіроўцамі. Адзін з іх таксама загінуў. Па папярэдняй інфармацыі, аўтобус з балгарскімі нумарамі падчас абгону выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся.

Пацярпелыя шпіталізаваныя ў Ковельскую цэнтральную раённую бальніцу. На месца здарэння з Кіева выехаў супрацоўнік консульскага аддзела пасольства Беларусі ва Украіне. Іншыя ўдзельнікі аварыі знаходзяцца ў санаторыі маці і дзіця «Турыя».

Выехаў аўтобус з беларускай сталіцы 10 ліпеня каля 21.30. Арганізатар паездкі — беларуска-балгарская турыстычная кампанія «Белфрэш».

Як паведамілі НН у кампаніі,

гэта ехала танцавальная група ў дзіцяча-моладзевы цэнтр «Чарнаморац». Было 36 дзяцей ад 10 гадоў і 14 дарослых (у тым ліку бацькі). Вярнуцца з Балгарыі яны павінны былі 14 ліпеня. На месца здарэння ўжо прыехаў беларускі аўтобус, каб забраць тых, хто найменш пацярпеў. Ва Украіну таксама выехалі заснавальнік і дырэктар кампаніі.

Супрацоўнікі «Белфрэш» цяпер займаюцца тым, што звязваюцца з роднымі дзяцей. Пакуль не ўсіх атрымалася адшукаць.

МНС Беларусі адкрыла тэлефонную «гарачую» лінію для інфармавання родных пацярпелых і аказання ім псіхалагічнай дапамогі: (017) 209-27-76, (017) 209-27-67.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?