Цвярскі суд Масквы прызнаў аўдытара брытанскага фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага, які памёр у СІЗА ў 2009 годзе, вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Суд таксама прызнаў вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў кіраўніка фонду брытанца Уільяма Браўдэра, якога судзяць завочна.

Пракурор у ходзе пасяджэння суда заявіў, што Браўдэр і Магніцкі нібыта ўступілі ў змову па ўхіленні ад выплаты падаткаў.

З-за дзеянняў абвінавачаных пацярпеў бюджэт на ўсіх узроўнях - мясцовым, рэгіянальным і федэральнай, усяго на 522 млн 595 тыс. 514 расійскіх рублёў.

Абарона Магніцкага адмовілася даваць якія-небудзь доказы па справе ў сувязі з пратэстам сваякоў памерлага юрыста.

Адвакат ўдавы юрыста Дзмітрый Харытонаў заявіў, што пасмяротны разгляд справы супярэчыць закону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?