Матчы беларускай зборнай на хакейным чэмпіянаце свету-2014 у Мінску будуць пачынацца галоўным чынам у вячэрні час, паведаміў старшыня Федэрацыі хакея Яўген Ворсін на прэс-канферэнцыі 11 ліпеня.
Паводле яго слоў, такой перавагі ўдалося дамагчыся ў ходзе абмеркавання календара, які будзе цалкам гатовы «на наступным тыдні ці крыху пазней».

Ворсін адзначыў, што для ўсіх 16 зборных ўмовы будуць прыкладна роўнымі: выкананыя правілы гуляць і адпачываць не больш за два дні запар, а таксама паўзы паміж гульнямі не менш за 20 гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?