НеФестываль гарадскіх ініцыятыў "Must Act" пройдзе ў Мінску 25-30 ліпеня. У рамках нефармальнай маладзёжнай канферэнцыі будуць прадстаўлены беларускія і замежныя грамадзянскія практыкі, скіраваныя на стварэнне прыязнага і людскага гарадскога асяроддзя.
Мэта праекта -- натхніць людзей на паляпшэнне свайго горада, прапанаваць канкрэтныя інструменты і наладзіць узаемадзеянне паміж зацікаўленымі групамі.
Такое мерапрыемства пройдзе ў Беларусі ўпершыню і будзе ўключаць у сябе лекцыі вулічных мастакоў, конкурс міні-праектаў, круглыя сталы з удзелам экспертаў, кінапаказы, майстар-класы ад гарадскіх актывістаў. Пляцоўкі НеФестываля: Музей сучаснага выяўленчага мастацтва і крэатыўны кластар МЕ100.
Праект быў ініцыяваны стрыт-арт праектам SIGNAL і платформай Talaka.by. На сённяшні дзень аб сваёй зацікаўленасці і ўдзеле таксама заявілі: часопіс ArtAktivist.org, крэатыўны кластар ME100 (Мінск), Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), праект Partizaning.org (Масква), Установа "Цэнтр прасоўвання ініцыятыў" (Мінск).
Сярод удзельнікаў канферэнцыі:
- Фларыян Рыўер, французскі гарадскі хакер, які ператварае гарадскую прастору ў поле для рознай актыўнасці і адпачынку.
- Джэйсан Эпінк (Нью-Ёрк), аўтар праектаў па "адамашванні" гарадоў і несанкцыянаваным рамонце.
- Антон Польскі (мэйк) (Масква), сузаснавальнік руху "гарадскіх партызанаў" (Partizaning.org)
- Саша Курмаз (Homer) (Кіеў), канцэптуальны вулічны мастак і актывіст.
- Юрга Стунжынайце (Вільня), куратар незалежнага культурна сацыяльнага цэнтра BEEPART (beepart.lt)
- Святаслаў Муруноў (Пенза), кіраўнік рабочай групы па распрацоўцы брэнду Пензы. Урбаніст.
- Ула Торнау (Вільня), спецыялістка ў галіне урбаністыкі і сучаснага мастацтва.
- Orangotango (Германія), праект крытычнай калектыўнай картаграфіі.
- І некаторыя іншыя цікавыя людзі
Мы спадзяемся, што гэтая падзея стане крокам да наладжвання ўзаемадзеяння паміж незалежнымі актывістамі з розных рэгіёнаў і прадстаўнікамі гарадской адміністрацыі.
Запрашаем да ўдзелу зацікаўленых актывістаў і арганізацыі. Аб сваім намеры выступіць з прэзентацыяй сваёй ініцыятывы пішыце на кантактны e-mail.
Сачыць за навінамі праекта можна ў суполцы Укантакце або на старонцы Facebook.
Кантакты: [email protected], Т,: (29) 394-89-27.