Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік дзяржаўнай установы «Упраўленне бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама» Андрэй Новікаў.

Створана гарадская міжведамасная група па абследаванню гаражных масіваў, у склад якой увайшлі прадстаўнікі органаў унутраных спраў, падатковай, землеўпарадкавальнай і санітарна-эпідэміялагічнай службаў, МНС, Энерганагляду. Іх мэта — спыніць факты нелегальнага аказання паслуг па рамонце аўтамабіляў.

Ужо праверана чатыры кааператывы — «Серпанцін», «Сокал-Цэнтр», «Свіслач-2008», «Малінаўка». Выяўлены выпадкі выкарыстання гаражоў не па прамым прызначэнні, парушэнні прапускнога рэжыму, захоўвання на тэрыторыі безгаспадарных аўтамабіляў, парушэнні правілаў супрацьпажарнай бяспекі, санітарна-гігіенічных патрабаванняў. Па выніках кантрольных мерапрыемстваў вынесеныя тры пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання, вядуцца два адміністрацыйныя працэсы. У дачыненні да адной фізічнай асобы вынесена папярэджанне, старшыням кааператываў выдадзены рэкамендацыі аб ліквідацыі парушэнняў.

Акрамя таго, у маі-чэрвені праводзіўся маніторынг дзеючых станцый тэхнічнага абслугоўвання. Некаторыя аб’екты аказвалі асобныя паслугі пры адсутнасці сертыфіката адпаведнасці.

Па словах Андрэя Новікава, сфера аўтасэрвісу прывабная для бізнесу. Зямельныя ўчасткі, выстаўленыя на аўкцыёны для аказання такіх паслуг, карыстаюцца попытам. У 2012 прададзена сем пляцовак, у бюджэт паступіла Br5 млрд., у 2013-м — 4, паступіла ў бюджэт больш як Br7 млрд. У бліжэйшыя два-тры гады ў горадзе пабудуюць 15 шматфункцыянальных комплексаў па абслугоўванні аўтамабіляў. Тут будзе аказвацца шырокі спектр паслуг для аўтаўладальнікаў. У Мінску ўжо функцыянуе некалькі падобных аб’ектаў, чакаецца, што іх стане яшчэ больш. Як паказвае аналіз наяўнага аўтапарка (у сталіцы зарэгістравана больш за 700 тыс. машын), у горадзе неабходна стварыць 45–50 такіх комплексаў.

Разам з тым актуальнай праблемай застаецца ценявы рынак. Паводле ацэнак спецыялістаў, 50% СТА працуюць нелегальна ў гаражных кааператывах.
«Неабходна зрабіць больш жорсткай адказнасць за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, стымуляваць прадпрымальнікаў працаваць легальна. Упраўленне накіравала ў адпаведныя службы свае прапановы для эфектыўнай барацьбы з ценявым бізнэсам», — адзначыў Андрэй Новікаў.

На тэрыторыі сталіцы працуюць 829 аб’ектаў па рамонце і абслугоўванні аўтамабіляў. У 2012 яны аказалі насельніцтву паслугі на суму больш за Br800 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?