Полчышчы крылатых мурашак атакавалі Мінск. Асабліва гэта тычыцца Заводскага раёна, а таксама тэрыторый паблізу Трактарнага завода і Камсамольскага возера

Як расказаў навуковы супрацоўнік навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурчах Міхаіл Максіменка, гэта з’ява назіраецца кожнае лета

і ніякай небяспекі для чалавека не ўяўляе.

«У мурашак наступіў перыяд размнажэння. Аплодненыя мурашыныя самкі ляцяць з гнязда ў пошуках новага месца для селішча. Так ўтвараюцца новыя калоніі мурашак. Для людзей яны не ўяўляюць ніякай пагрозы, нават наадварот, прыносяць карысць. Мурашкі знішчаюць тлю, якая наносіць шкоду дрэвам і хмызнякам.

Таму знішчаць такіх мурашак не варта, у кватэрах яны не завядуцца, у адрозненне ад іх суродзічаў — чырвоных мурашак, якія часта суседнічаюць з чалавекам, адзначыў М. Максіменка.

Звычайна мурашыны лёт заканчваецца ў пачатку жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?