Паводле звестак Нацбанка, на 1 ліпеня тэрміновыя рублёвыя ўклады фізасоб склалі 22,9 трлн. рублёў, скараціўшыся за чэрвень на 71,8 млрд.
З пачатку 2013 года ў Беларусі назіраўся пастаянны рост тэрміновых рублёвых укладаў насельніцтва. Так, у студзені рост тэрміновых укладаў фізічных асоб склаў 1,6 трлн. рублёў, у лютым — амаль 2 трлн. рублёў, у сакавіку — таксама амаль 2 трлн. рублёў, у красавіку — 1,38 трлн. рублёў, у маі — 0,8 трлн. рублёў.
Скарачэнне прытоку тэрміновых рублёвых укладаў насельніцтва ў банкаўскую сістэму адбывалася на фоне змяншэння даходнасці па рублёвых дэпазітах, што было абумоўлена зніжэннем стаўкі рэфінансавання.
Нагадаем, Нацбанк на працягу
Калі ў трэцім квартале года будзе адбывацца працэс даларызацыі ўкладаў, магчыма нават павышэнне стаўкі рэфінансавання, прагназуюць банкіры.Між тым апытаныя банкіры мяркуюць, што Нацбанк вырашыў не зніжаць стаўку рэфінансавання ў ліпені
з-за асцярогі даларызацыі ўкладаў.
Восенню мінулага года ў Беларусі на фоне зніжэння працэнтных ставак і росту дэвальвацыйных чаканняў укладчыкі сталі пераводзіць рублёвыя ўклады ў валютныя дэпазіты.У сувязі з гэтым Нацбанк у трэцім квартале 2012 года спыніў працэс зніжэння стаўкі рэфінансавання.
Восенню
У сакавіку гэтага года Нацбанк аднавіў працэс зніжэння стаўкі рэфінансавання, у выніку чаго даходнасць па рублёвых дэпазітах зноў стала змяншацца.
Пачынаючы з другой паловы чэрвеня ў краіне адзначаецца рост курсу долара, што яшчэ больш зніжае прывабнасць рублёвых зберажэнняў.