Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджанне рэспубліканскаму грамадскаму аб’яднанню «Перспектыва» за парушэнне патрабаванняў закона «Аб масавых мерапрыемствах»,
паведаміў лідар арганізацыі Анатоль Шумчанка.

У прыватнасці, Мінюст устанавіў, што «старшынёй „Перспектывы“ Шумчанкам на тэрыторыі Гандлёвага дома „Ждановічы“ каля будынка „Мір моды — 1“ было арганізавана несанкцыянаванае масавае мерапрыемства».

У міністэрстве адзначаюць, што «дакументы аб правядзенні масавага мерапрыемства ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган не падаваліся».
Тым самым, гаворыцца ў папярэджанні, «парушаны патрабаванні закона „Аб масавых мерапрыемствах“ у неабходнасці атрымання дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства».

Міністэрства юстыцыі таксама папярэджвае «Перспектыву» аб тым, што «ў выпадку паўторнага на працягу года парушэння заканадаўства ці ўласнага статута ў дачыненні да гэтага грамадскага аб’яднання можа быць пастаўлена пытанне аб прыпыненні яго дзейнасці ці ліквідацыі ў судовым парадку».

Шумчанка лічыць, што рашэннем Мінюста ўлады перастрахаваліся перад магчымым правядзеннем 15 ліпеня маршу пратэсту прадпрымальнікаў, заяўка на які была адклікана.
«Таксама гэта рэакцыя ўлад на мерапрыемствы, якія мы арганізуем у абарону прадпрымальнікаў. Яны паказваюць, што могуць пайсці на ліквідацыю „Перспектывы“, калі мы далей працягнем барацьбу за нашы правы», — адзначыў ён.

Шумчанка падкрэсліў, што «Перспектыва» «бярэ пад увагу рашэнне Мінюста, але яно ніяк не адаб’ецца на далейшай дзейнасці арганізацыі».

Лідар «Перспектывы» таксама мяркуе, што папярэджанне «пацвярджае высокі статус арганізацыі, значыць, мы чагосьці дамагліся сваімі дзеяннямі».

Шумчанка не выключае, што Мінюст можа ажыццявіць сваю пагрозу па ліквідацыі арганізацыі. «Мы гатовыя да ўсяго. Пакуль „Перспектыва“ як грамадскае аб’яднанне працуе ў эканамічнай плоскасці. Калі арганізацыю ліквідуюць, то ў Беларусі дастаткова палітычных партый, у межах дзейнасці якіх можна працягваць адстойваць свае правы. Але мы спадзяёмся, што ва ўлад хопіць разважлівасці пакінуць нам магчымасць дзейнічаць у эканамічнай плоскасці», — сказаў ён.

Нагадаем, 27 чэрвеня Шумчанка быў асуджаны судом Цэнтральнага раёна Мінска на пяць сутак адміністрацыйнага арышту за арганізацыю несанкцыянаванага сходу. У той дзень на рынках і ў гандлёвых цэнтрах Беларусі прайшла аднадзённая забастоўка прадпрымальнікаў, якія выступаюць супраць увядзення з 1 ліпеня тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці». Рашэнне правесці папераджальную забастоўку прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу прынялі на форуме прадпрымальнікаў 24 чэрвен

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?