12 ліпеня а 12:30 памёр бард і грамадскі актывіст Ігар Сімбіроў.

Ігар Сімбіроў быў асуджаны за ўдзел акцыі пратэсту 19 снежня 2010 году. Пасля Плошчы Ігар доўгі час дамагаўся ад КДБ, каб яны вярнулі яму канфіскаваныя рэчы, у тымі ліку гітару і дзённік.

Ігар Сімбіроў жыў у Асіповічах, нарадзіўся ў 1972 г.

Пасля школы паступіў у Днепрапятроўскую тэатральную вучэльню на лялечнае аддзяленне.

У першыя дні вучобы разам з сябрам, паэтам і музыкантам Вадзімам Курылкам стварыў гурт «Осколки сна», дзе адыграў на бас-гітары 10 гадоў. Спявалі па-ўкраінску, па-расейску і па-англійску.

Пасьля заканчэння тэатральнай вучэльні працаваў у Днепрапятроўскім лялечным тэатры, на тэлебачанні, прадаваў свяцільнікі еўрапейскіх вытворцаў.

У 1998 г. вяртаецца ў Беларусь.

З 1999 г. актыўна ўдзельнічае ў дэмакратычным руху, за што неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці і бываў звольнены з працы.

Выдаваў газету «Асіповіцкая панарама». Быў актывістам кампаніі «Гавары праўду». Актыўна выступаў з сольнымі канцэртамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?