Калі з марскіх глыбіняў з’явіліся легіёны марскіх пачвараў, што атрымалі імя Кайдзу, пачалася вайна. Яна забрала мільёны чалавечых жыццяў і звяла рэсурсы чалавецства на нуль за некалькі гадоў. Для змагання з пачварамі была створана спецыяльная зброя: велізарныя робаты, названыя Джэгерамі, што кіраваліся адначасова двума пілотамі.