13.07.2013 / 20:14

У выніку залевы былі падтопленыя дзве станцыі метро 3

13 ліпеня ў Мінску з-за моцнай залевы былі падтоплены станцыі метро «Усход» і «Парк Чалюскінцаў», паведаміў карэспандэнту БЕЛТА супрацоўнік прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама Яўген Сачак.

«Вада з пераходаў сцякала проста на пероны, супрацоўнікі метро справіліся з падтапленнямі самастойна. Былі ўключаны помпы, спрацавала сістэма адтоку вады, — сказаў Яўген Сачак. — Надзвычайных сітуацый, звязаных з падтапленнем станцый метро, зарэгістравана не было, пацярпелых няма, рух цягнікоў не парушаны. У цяперашні час сітуацыя цалкам стабілізавалася «.

Памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі адзначыў, што сёння ў Мінску ў адпаведнасці з планам рэагавання на сітуацыі, звязанымі з падтапленнямі, супрацоўнікі МНС праводзяць маніторынг сітуацыі. Там, дзе неабходна, ажыццяўляецца аператыўнае рэагаванне.

«Сіламі ДАІ перанакіроўваюцца транспартныя патокі, „Гаррамаўтадар“ і „Гаррамліўнесцёк“ займаюцца ачысткай праезнай часткі і ліўнёвак ад смецця і галінак, МНС пры неабходнасці аказвае дапамогу людзям, — сказаў Віталь Дэмбоўскі. — На дадзены момант сітуацыя не крытычная і знаходзіцца пад кантролем».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Gutenman / Адказаць
13.07.2013 / 20:55
У Менску - у метро : залевы; У Віцебску - йдуць гулі,спневы !
0
rootical / Адказаць
13.07.2013 / 23:13
bozhuhna; yak use chotka!
0
ЯНКА / Адказаць
14.07.2013 / 15:27
. Яўген Сачак: « Вада з пераходаў сцякала проста на пероны. … Пацярпелых няма, рух цягнікоў не парушаны ». ~ ~ ~ І гэта дзіўна, як шыбуюць людзцы па шчыкаладку ў вадзе пад неадлучанымі рэклямнымі шчытамі, жырандолямі й іншымі спажыўцамі высокае напругі. Бо недыстыляваная вада няблага праводзіць электраток. І досыць купаючымуся ў ваннай незнарок упусьціць у свой «човен» магнітафон, фен, ці якую плёйку – усё, лічы, капец: з вушэй пачынае сьвістаць чорны дым, валасы становяцца як прамяні ў Статуі Свабоды, вочы выстрэльваюць у столь! А тутака – нічога. Гм, проста дзіўна… .
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру