13.07.2013 / 20:46

ЗША і Нямеччына заклікалі Егіпет вызваліць Мурсі 7

Злучаныя Штаты лічаць, што адхілены ад улады прэзыдэнт Эгіпту Мухамад Мурсі павінен быць вызвалены з-пад варты.

З такой заявай на брыфінгу для журналістаў у Вашынгтоне выступіла ў пятніцу прадстаўнік дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэн Псакі, перадае з Вашынгтона карэспандэнт Радыё Свабода.

Адказваючы на пытаньне, ці згодны Злучаныя Штаты з заклікам Нямеччыны вызваліць Мурсі, Псакі сказала: «Мы з гэтым згодны». Гэта першая афіцыйная заява Вашынгтону, прысьвечаная лёсу дэмакратычна абранага прэзыдэнта Эгіпту.

Мухамед Мурсі быў адхілены ад улады эгіпецкімі вайскоўцамі і ўзяты пад варту 3-га ліпеня. Дзе менавіта ён утрымліваецца, невядома.

На брыфінгу для журналістаў Джэн Псакі пацьвердзіла таксама, што амбасадар ЗША ў Эгіпце Эн Паттэрсан ўжо сустрэлася з часовым прэзыдэнтам гэтай краіны Адлі Мансурам.

0
Няхлюй / Адказаць
14.07.2013 / 05:07
ЗША і Нямеччына падтрымліваюць тэрарыстаў.
0
Юрыст-дурыст / Адказаць
14.07.2013 / 13:15
Ліберасты заліберасьцілісь.
0
Автрияк / Адказаць
14.07.2013 / 14:00
Няхлюй , получается так..... Как и в Сирии...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру