70-гадовы жыхар Гомеля раніцай 13 ліпеня адправіўся на адзін з вадаёмаў, дзе і заграз у глеі. Больш за 12 гадзінаў ён прастаяў у вадзе перш, чым яго пачулі выпадковыя мінакі.

Пажылы чалавек пайшоў да возера, каб наламаць лазы. У зарасніках яго і засмактала. Мужчына не змог выбрацца самастойна.

Яго крыкаў аб дапамозе ніхто не чуў, бо месца гэта досыць бязлюднае.
Толькі ўвечары паблізу праходзілі людзі, якія пачулі старога і тут жа выклікалі ратавальнікаў.

Супрацоўнікі МНС дасталі пенсіянера з вады і перадалі медыкам для аказання неабходнай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?