Мерапрыемства прайшло на тым жа месцы, дзе адбылася бітва 603 года таму. Згодна з гістарычнай праўдай у бітвы перамагло аб’яднанае войска Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, паведамляюць польскія СМІ.

Сапсавала свята толькі надвор’е. Дождж пачаўся незадоўга да рэканструкцыі. У сувязі з гэтым арганізатарам прыйшлося змяніць сцэнар бітвы і абмежаваць удзел у ёй конніцы. Аднак нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, убачыць бітву прыйшло каля 40 тысяч гледачоў.

***

Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 года — бітва паміж злучаным войскам Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага і войскам Тэўтонскага ордэна.

Поўную перамогу ў ёй атрымала саюзнае войска Польшчы і ВКЛ. Загінулі 18 тысяч нямецкіх рыцараў, яшчэ 14 тысяч былі ўзятыя ў палон, а ўратавалася толькі крыху больш за 1400 чалавек. Былі забраныя ўсе гарматы і 52 сцягі крыжацкага войска.

Палітычнае значэнне бітвы было беспрэцэдэнтным у гісторыі Польшчы і ВКЛ — была спынена нямецкая экспансія на прыбалтыйскія і ўсходнеславянскія землі, і пакладзены пачатак палітычнаму заняпаду Тэўтонскага ордэна. Эканоміка ВКЛ атрымала выхад на балтыйскія гандлёвыя шляхі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?