На матчы 17-га тура чэмпіянату Беларусі «Гомель» — «Дынама» Мінск (1:2) прысутнічала 7100 гледачоў.

Гэта рэкордная колькасць заўзятараў на матчах чэмпіянату Беларусі-2013, паведамляе Goals.by

Да сённяшняга тура самым наведваным быў матч 1-га тура «Дынама» Мінск — БАТЭ — 5750 заўзятараў.

Вынікі 17-га тура: «Мінск» — БАТЭ — 0:1, «Шахцёр» — «Славія» — 2:1, «Нафтан» — «Белшына» — 3:3, «Тарпеда-БелАЗ»- «Дынама» Брэст — 2:0, «Дняпро» — «Нёман» — 3:1.

Шахцёр — 42, БАТЭ — 36, Дынама Мінск — 28, Гомель — 27, Белшына — 23, Мінск — 22…

Матчы 18-га тура пройдуць 19–21 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0