У Мінску жанчына, якая не мела пасведчання на кіраванне аўтамабілем, і да таго ж была п’янай, села за руль аўтамабіля "Таёта": паездка мела лагічны ў згаданым выпадку фінал.

Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў аддзеле прапаганды і агітацыі ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, на перакрыжаванні вуліц Ясеніна і Касманаўтаў "Таёта" трапіла ў ДТЗ: яна сутыкнулася з "Фолькс-вагенам". Адчайная "аўтамабілістка" кіравала аўтамабілем з 2,4 праміле алкаголю ў крыві (0,5 праміле ўжо лічыцца станам алкагольнага ап’янення і садзіцца за руль з такім паказчыкам катэгарычна забараняецца). Больш таго, побач з сабой, спераду, жанчына пасадзіла сваю чатырохгадовую дачку. У аварыі пацярпелі дзяўчынка нецвярозай кіроўцы, якая з чэрапна-мазгавой траўмай змешчана ў бальніцу, а таксама дзіця 2006 года нараджэння, якое знаходзілася ў салоне "Фольксвагена".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?