16.07.2013 / 12:11

Начальнік брэсцкай міліцыі выбачыўся перад пенсіянерамі — ахвярамі зачысткі 24

Выпадак у Пінску абмяркоўваўся з начальнікамі ўсіх райаддзелаў міліцыі Брэсцкай вобласці.

Іван Саўчыц. Фота kraj.by

«Праверка яшчэ не завершаная. Аб яе выніках гаворку весці рана. Пазіцыя кіраўніцтва абласной міліцыі была агучаная з дапамогай дзяржаўнай газеты «Заря», — гавораць у прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама пра гучную справу з затрыманнем пенсіянераў на рынку ў Пінску.

Нагадаем, што відэазапіс затрымання выклікаў шырокі розгалас у беларускіх СМІ. Пасля жорсткага затрымання на мужчыну 1957 года нараджэння быў складзены пратакол за ўмяшальніцтва ў вырашэнне справы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Ён быў асуджаны 9 ліпеня, атрымаў 2 мільёны штрафа.

А 16 ліпеня начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкам Іван Саўчыц праз мясцовую прэсу папрасіў прабачэння ў затрыманых пенсіянераў: «Сапраўды, у Пінску адбыўся інцыдэнт. Ужо зроблены вельмі сур’ёзныя высновы, з усімі начальнікамі райаддзелаў была праведзена селектарная нарада па гэтым пытанні.

Я прыношу прабачэнні за непрафесійныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі. Ацэнку правамернасці іх дзеянняў дасць Следчы камітэт РБ, у сваю чаргу мы праводзім службовую праверку.
Вядома, факт адміністрацыйнага правапарушэння грамадзянамі меў месца і складзеныя пратаколы былі следствам гэтага парушэння закона, але далейшыя дзеянні міліцыянтаў былі непрафесійнымі».

0
румынский финиш / Адказаць
16.07.2013 / 12:21
Цены на хлебушек подняли, нужно было пострашчаць население, прыпугнуть)))))
0
Это правильно / Адказаць
16.07.2013 / 12:55
Это правильно. Да, тут нужно очень извиняться, и держать своих под контролем, у ментов тож крышу срывает, работа сволочная, зарплат нет, жара... Палку очень перегнули, это явная провокация против всей действующей местной власти. Такого допускать нельзя. Напряжение в стране растёт....... того и смотри опять хлопать начнём :-) для начала.....
0
R / Адказаць
16.07.2013 / 13:26
Это правильно напiсаў(ла) 16 лiпеня 2013 у 12:55 "это явная провокация против всей действующей местной власти" === думаеце, у міліцыі завёўся крот, які чыніць правакацыі?
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру