Ураджэнец Азербайджана знайшоў у полі ў Самарскай вобласці Расіі нованароджаную дзяўчынку, якая аказалася ягонай унучкай. Паліцыя распачала крымінальную справу.

Рабочы-імігрант знайшоў захутаную ў коўдру нованароджаную дзяўчынку за 300 метраў ад пасёлка Яблыневы Яр. Мужчына паведаміў пра дзіця ў паліцыю, супрацоўнікі якой на працягу некалькіх гадзін знайшлі яе маці

Як аказалася, выратавальнікам дзяўчынкі стаў яе дзядуля, які нават не ведаў пра цяжарнасць дачкі. 25-гадовая жанчына адмаўляла, што з'яўляецца маці дзіцяці, аднак медабследаванне паказала, што нарадзіла яна менш за суткі да таго.

Сям'я пераехала ў Самарскую вобласць з Азербайджана пяць гадоў таму. У жанчыны ўжо ёсць дзіця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?