15 ліпеня ў Віцебску закрыўся XXII Славянскі базар. Акрамя пераможцаў на ім выступілі папулярныя расійскія і беларускія артысты: Пётр Ялфімаў, Злата Огневіч, Мікалай Скорыкаў, Вікторыя Алешка, Вольга Кармухіна, Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская, Уладзімір Праснякоў з сынам, Наталля Падольская, Анжаліка Варум і Леанід Агуцін.

Запомніўся і выступ расійскага вядучага і спевака Цімура Радрыгеза. У адрозненні ад іншых артыстаў Цімур часта адкрываў рот тады, калі голас яшчэ не гучаў.
І наадварот — змыкаў вусны, калі яго голас разносіўся па амфітэатры. Пасля песні ён нават не здолеў развітацца з публікай — мікрафон так і не ўключылі — і прысаромлена засмяяўся.

Вядучы Дзяніс Дудзінскі не разгубіўся і падтрымаў калегу пажаданнем, каб «у яго жыцці было паменш экстрэмальных сітуацый, калі трэба праяўляць сапраўдны гераізм».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?