Напісаў назву і падумаў, а чым не сюжэт для кінгаўскага ўрбаністычна‑містычнага жахлівіка. Яму такія сюжэты падабаюцца.

Шкілетам празвалі працоўныя Добрушскай папяровай фабрыцы машыну па пераапрацоўцы папярова‑картонных адкідаў прадпрыемстваў грамадзскага харчаваньня. А менавіта, розныя папяровыя кубачкі, якія зьверху пакрыты паліэтыленавай плёнкай. Вось на гэтай машыне адбываецца працэс вылучэньня паперы і картону ад паліэтылену.

У мэтах эканоміі сродкаў частку машыны не набылі, таму яна і нагадвае шкілет нейкай дагістарычнай пачвары. Пры чым грошай пашкадавалі на механізмы загрузкі, таму працоўныя ХХІ стагоддзя мусяць віламі закідаць сыравіну ў машыну. Вось чаго ў нас дасягнуў «прагрэс»! Акрамя таго, грошай не хапіла на абсталяваньне па захаваньню экалягічных стандартаў на прамысловасьці. Але выраз «не хапіла» нейкі недарэчны. Бо на Шкілеце пыл як пар у лазьні, а грукат нагадвае Байканур. Ну, і вядома, аніякай сістэмы ацяпленьня і зімой тут…аазіс…Антарктыда.

Сюды яшчэ трэба дадаць, што Шкілет вырабляе зашмат адкідаў — паліэтыленавай стужкі. І ў свой час ужо ўзьнікалі праблемы з утылізацыяй тых адкідаў. Вось я і думаў, што Шкілету прыйшоў гамон. Памыліўся. Учора пабачыў знаёмага. Ён мяне расчараваў — Шкілет працуе і паміраць нават ня думае. Росквіт працягваецца.

liashkou_a

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0