Таццяна і Аляксандар Зялко.

Таццяна і Аляксандар Зялко.

Фота пастановы. Цалкам з ёй можна азнаёміцца тут.

Фота пастановы. Цалкам з ёй можна азнаёміцца тут.

Пры затрыманьні ў іх забралі 1453,25 эўра і працоўны ноўтбук Аляксандра. Гэтыя грошы суд прызнаў бязвыплатнай замежнай дапамогай, і пэнсіянэрка атрымала 50 базавых адзінак штрафу.

Затрымлівала маці і сына група ў 20 чалавек. Па словах Зялко, кіраваў апэрацыяй маёр ДФР КДК, прысутнічалі супрацоўнікі АМАП. Тацяну і Аляксандра дапытвалі чатыры з паловай гадзіны.

Вынікам расьсьледаваньня стала адміністрацыйная справа, паводле якой Тацяна Зялко была абвінавачаная ў атрыманьні бязвыплатнай замежнай дапамогі для арганізацыі і правядзеньня палітычнай і агітацыйна-масавай працы сярод насельніцтва.

У пастанове суду ад 12 чэрвеня гаворыцца, што Тацяна Зялко вяла дзейнасьць, накіраваную на «дасягненьне палітычных мэтаў (зьмену цяперашняга рэжыму», зьвярталася да міжнародных органаў з просьбай аб непрызнаньні выбараў 19 сьнежня 2010 году і «ўсталяваньні візавых санкцыяў у дачыненьні да шэрагу дзяржаўных служачых Рэспублікі Беларусь».

Сама Тацяна Зялко ня можа патлумачыць, чым выкліканая такая цікавасьць праваахоўных органаў да яе.

Зялко: «У нас так шмат палітыкаў, а чамусьці прычапіліся да пэнсіянэркі. Напярэдадні я сустракалася з Ангелай Мэркель і Фюле па сваіх „пэнсіянэрскіх справах“ і па дыялёгу аб мадэрнізацыі, бо я шчыльна ў гэтым задзейнічаная. А можа, проста таму, што я ніколі не маўчу».

Сама Тацяна — старшыня ініцыятывы па стварэньні арганізацыі беларускіх пэнсіянэраў «Наша пакаленьне». Яе сын Аляксандар — адказны сакратар гэтай арганізацыі. Матэрыялы зь ягонага ноўтбука сталі падставай для абвінавачаньня. Ноўтбук, дарэчы, вярнулі тыдзень таму.

«Цяпер зусім не абавязкова каля амбасады ці на мяжы лавіць, — кажа Сапелка. — Можна ў любым месцы спыніць чалавека, высьветліць, што ён займаецца грамадзкай і палітычнай дзейнасьцю, забраць грошы і абвінаваціць яго ў адміністрацыйным правапарушэньні».

Праваабаронца Павал Сапелка адзначае, што такое дзеяньне стала супрацьзаконным пасьля таго, як у лістападзе 2011 году былі ўнесеныя зьмены ў адміністрацыйнае заканадаўства.

«Гэта былі „пакетныя зьмены“ ў заканадаўстве, якія істотна абмяжоўвалі грамадзка-палітычную актыўнасьць. Былі ўнесеныя зьмены ў панятак „здрады Радзіме“, а таксама зьмены, якія дапоўнілі пералік злачынстваў, па якіх быў асуджаны Андрэй Гайдукоў — „усталяваньне супрацоўніцтва з замежнай спэцслужбай“, зьмены ў закон аб масавых мерапрыемствах, — тлумачыць Павал Сапелка. — Тады ж былі прынятыя законы, якія пашыралі паўнамоцтвы спэцслужбаў, у тым ліку прымяненьне імі фізычнай сілы».

«Гэта пасьлядоўныя крокі дзяржавы па скарачэньні правоў на свабоду асацыяцый, сходаў, свабоду слова і так далей», — заключае праваабаронца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?