Мінскі гарвыканкам адмовіў Беларускаму незалежнаму прафсаюзу (БНП) у правядзенні 20 ліпеня пікета супраць паправак у пенсійнае заканадаўства. Афіцыйнае паведамленне за подпісам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Карпенкі кіраўніцтва прафсаюза атрымала 16 ліпеня, паведамляе
Прафсаюзныя актывісты планавалі правесці пікет у сталічным парку культуры і адпачынку імя
Мінгарвыканкам аргументаваў сваю адмову тым, што «ў згаданы час на тэрыторыі парку культуры і адпачынку імя
На рашэнне гарадскіх улад таксама паўплывала тое, што ўказаныя ў заяўцы «меры па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі пры правядзенні масавага мерапрыемства, а таксама меры, звязаныя з медыцынскім абслугоўваннем, не апісаныя дакладна».
Кіраўніцтва незалежнага прафсаюза ахарактарызавала адказ Мінгарвыканкама як «фармальную адпіску органаў улады і кіравання». «Заўтра пашыраным складам мы прымем рашэнне зыходзячы з гэтага адказу, якія захады будзем рабіць для абароны інтарэсаў нашых членаў прафсаюза», — прыводзіць
Незалежны прафсаюз гарнякоў Беларусі (НПГБ) быў утвораны ў кастрычніку 1991 года, а праз два гады перайменаваны ў Беларускі незалежны прафсаюз (гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў. З 1993 года БНП з’яўляецца суб’ектам асацыяцыі Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў. Гэты прафсаюз таксама ўваходзіць у Міжнародную федэрацыю прафсаюзаў работнікаў хімічнай і горназдабыўной прамысловасці і іншых галін (ICEM).
Сёння БНП з’яўляецца найбуйнейшым аб’яднаннем незалежнага рабочага руху ў Беларусі, налічваючы каля 7 тысяч членаў на такіх прадпрыемствах, як «Беларуськалій» (Салігорск), Мазырскі НПЗ, «Нафтан» (Наваполацк), «Гродна Азот», «Белшына» (Бабруйск) і ў іншых арганізацыях.