Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога генеральнага дырэктара Мінскага мясакамбіната Уладзіміра Лазоўскага.

Ён абвінавачваецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 430 КК (атрыманне хабару ў буйным памеры).

Устаноўлена, што кіраўнік, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, атрымаў хабар у памеры 4.000 даляраў ЗША за прадастаўленне першачарговага права атрымання аплаты за выкананыя работы аднаму з будаўнічых прадпрыемстваў.

У якасці сведак па справе дапытаныя больш як 30 чалавек.

Накладзены арышт на маёмасць і грашовыя сродкі абвінавачванага на агульную суму звыш 5,7 мільярда рублёў.

У дачыненні да абвінавачванага выбраная мера стрымання у выглядзе ўтрымання пад вартай не змянялася. Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?