Па выніках 2013 года інфляцыя ў Беларусі складзе 15% — такі прагноз утрымліваецца ў «Макраманіторы СНД», апублікаваным 17 ліпеня аналітычным упраўленнем Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).

Аўтары справаздачы нагадваюць, што месячныя тэмпы інфляцыі ў Беларусі ў першым квартале гэтага года склалі ў сярэднім 1,8%, а ў другім — «перамясціліся на ўзроўні ніжэй за 1%».

«Зараз можна чакаць, што рост індэкса спажывецкіх цэн знізіцца прыблізна да ўзроўню 15% на канец 2013-га ў выпадку, калі зніжэнне стаўкі рэфінансавання Нацыянальным банкам не будзе адбывацца апераджальнымі ў параўнанні з запавольваннем інфляцыі тэмпамі і ўрад захавае стрыманай бюджэтную палітыку, уключаючы яе квазіфіскальны складнік», — прагназуюць аналітыкі ЕАБР.

Нагадаем, што сёлета ўрад мае намер знізіць інфляцыю да 12% (з 21,8% — у 2012-м).

У студзені-чэрвені 2013 года інфляцыя ў Беларусі склала 7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?