Завяршыўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай.

У Пекіне адбыліся яго перамовы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Лідары дзвюх краін падпісалі дэкларацыю, у якой заявілі аб рашэнні ўстанавіць адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.

Аляксандр Лукашэнка таксама правёў сустрэчы з прэм'ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Кэцянам і са старшынёй Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Юй Чжэншэнам.

Плённыя перамовы ў Пекіне правялі і члены беларускай дэлегацыі. Па іх выніках падпісана больш за 30 двухбаковых дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах на агульную суму каля $ 1,5 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?