17.07.2013 / 14:04

Пад Шчучынам знішчылі крыж памяці Арміі Краёвай 64

Невядомыя зламыснікі спілавалі крыж у вёсцы Рачкаўшчына, усталяваны на прыватным падворку ў памяць аднаго з камандзіраў Арміі Краёвай. Фундамент помніка засыпалі зямлёй.

Пра інцыдэнт паведаміў партал Саюза палякаў Беларусі.

Акт вандалізму здарыўся, калі гаспадароў прыватнай сядзібы, дзе ўсталяваны крыж, не было дома. Вандалы вывезлі крыж у невядомым кірунку, а ягоны падмурак засыпалі зямлёю.

СПБ не выключае, што за актам вандалізму могуць стаяць мясцовыя ўлады.

Сябры непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў усталявалі крыж 12 мая, на 64-я ўгодкі смерці аднаго з камандзіраў Арміі Краёвай — Анатоля Радзівоніка, псеўданім Олех. У 1949 г. Радзівонік з сваімі паплечнікамі загінуў у сутычцы з вайскоўцамі НКУС.

За гэта кіраўніка непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Мечыслава Яскевіча аштрафавалі на 4 мільёны, а 82-гадовую пенсіянерку Вераніку Себасцяновіч — на 2,5 мільёна.

Вераніка Себасцяновіч была сувязной АКоўцаў пад псеўданімам «Ружачка» і затым атрымала прысуд — 25 гадоў сталінскіх лагераў. Выйшла на волю неўзабаве пасля смерці Сталіна.

0
Сяргей / Адказаць
17.07.2013 / 14:17
Крыж і яго прысутнасць - сімвал веры, знак веры хрысціянаў. Факт акту вандалізму застаецца безумоўна, але першапачаткова ўсё сведчыла пра тое, што крыж быў устаноўлены не як хрысціянскі сімвал і знак, а толькі помнік, што вельмі супярэчыць значэнню яго прысутнасці і мэце выкарыстання.
0
Агінскі / Адказаць
17.07.2013 / 14:20
Сумна Трэба такі помнік ставіць каб і экскаватарам разбурыць было немагчыма
0
Хто-то / Адказаць
17.07.2013 / 14:37
Интересно, как к этому относиться замполит Щучинского РОВД Янкевич Здислав Иосифович, 100% поляк, он ведь родом сам из тех мест, и вероятно его предки и родственники тоже были в АК в тех местах.
Паказаць усе каментары/ 64 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру