17.07.2013 / 17:37

Кароткачасовыя дажджы і навальніцы, у суботу пахаладае 1

У бліжэйшыя суткі, 18 ліпеня, надвор'е ў нашай краіне па-ранейшаму будзе вызначаць вільготная паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора. Чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна-заходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +9 .. +15°C, максімальная днём ад +20°C па поўначы да +27°C па паўднёвым захадзе краіны. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

19 ліпеня сітуацыя не зменіцца. Ноччу месцамі, днём на большай частцы пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы і пры навальніцах магчымы моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу +10 .. +16°C, днём +19 .. +25°C, па поўдні да +28°C.

20 ліпеня на тэрыторыю Беларусі перамесцяцца атмасферны фронт са Скандынавіі. На большай частцы чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ноччу +9 .. +16°C, днём +16 .. +21°C, па поўдні да +23°C.

0
Вечерний дозор / Адказаць
17.07.2013 / 19:33
Дзякуй. выправілі. Вэб.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру