Аляксей Навальны зарэгістраваны кандыдатам на пасаду мэра Масквы. Апазіцыянер стаў шостым афіцыйным прэтэндэнтам на гэтую пасаду.

Прадстаўнік Маскоўскага гарвыбаркама паведаміў, што рашэнне было прынята аднагалосна.

Выбаркам прыняў рашэнне аб рэгістрацыі напярэдадні вынясення Навальнаму прысуду па справе «Кіраўлеса».

У выпадку абвінаваўчага прысуду ён не зможа прыняць удзел у выбарах. У абароны будзе 10 дзён на абскарджанне рашэння суда, яшчэ 30 дзён Кіраўскаму абласному суду адводзіцца на вынясенне свайго вердыкту.

Прадстаўнік Масгарвыбаркама заявіў, што калі Навальны будзе асуджаны, яго прадстаўнікі не змогуць прыняць удзел у тэлевізійных дэбатах замест апазіцыянера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?