17.07.2013 / 19:52

У Гродне «Опель» збіў скутар — аварыю зафіксаваў рэгістратар 5

Кіроўца скутэра трапіў у рэанімацыю.

16 ліпеня ў Гродне на перасячэнні вуліц Астроўскага і Пушкіна кіроўца «Опеля» страціў пільнасць і пры павароце налева збіў скутэр, паведамляе сайт ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці. Кіроўца матаролера са шматлікім раненнямі трапіў у рэанімацыю.

Кіроўца легкавіка атрымаў пасведчанне некалькі месяцаў таму. Ён патлумачыў супрацоўнікам ДАІ, што сачыў за аўтамабілямі, што ехалі злева ад яго, і не заўважыў скутэр.

0
STATiK / Адказаць
17.07.2013 / 20:06
Вадзяцел-далбаяшчар. Правы адабраць пажыццёва. Ня меў і мець не павінен. І даць скутэр...
0
Казік / Адказаць
17.07.2013 / 20:48
Трэба ачышчаць гарады ад гэтых прыдуркаў. За знаходжанне аўто ў рысе горада - 10 ( дзесяць ) базавых велічынь на працягу месяца. Стане лягчэй дыхаць, пешаходам, веласіпедыстам і скутэрыстам будзе палёгка.
0
Уладзімір Скрабатун / Адказаць
17.07.2013 / 22:42
Гэта -- выняткі з тэксту, якое Глыбоцкае ДАІ падала ў газету "Вольнае Глыбокае" тыдзень таму. Вадзіцелі мапедаў і матацыклаў адносяцца да адчувальных удзельнікаў дарожнага руху і вось па якіх прычынах: яны цалкам не абароненыя ад уздзеяння вонкавых фактараў; бачнасць мотатранспарту на дарозе паніжаная; у гэтых транспартных сродкаў невялікія габарытныя памеры і, як следства, вадзіцелі аўтамабіляў часта не прымаюць іх да ўвагі пры ацэнцы дарожнай сітуацыі і не пакідаюць ім дастатковага месца на дарозе. .... Па дадзеных замежных даследаванняў рызыка загінуць у выніку ДТЗ у матацыклістаў у 16 разоў, а атрымаць раненні ў 4 разы перавышаюць рызыку гібелі і ранення вадзіцеляў і пасажыраў легкавых аўтамабіляў адпаведна. Даказана, што верагоднасць раненняў у выпадку ДТЗ з удзелам мапедаў у 7 разоў большая, чым пры ДТЗ з удзелам «легкавушак». Рызыка загінуць для вадзіцеля мапеда ў 5 разоў большая, чым для вадзіцеля легкавога аўтамабіля.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру