На тэрыторыі чыгуначнага вакзала Мінск-Пасажырскі ў перспектыве з'явіцца пункт пропуску, у якім будзе ажыццяўляцца пагранічны кантроль. Гэта прадугледжана ўказам прэзідэнта № 309 ад 15 ліпеня 2013 года.

Дакумент уносіць змяненні і дапаўненні ва ўказы ад 10 мая 2006 года № 313 і ад 7 жніўня 2007 года № 373. Тэкст указа размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Як паведамілі БелаПАН у Дзяржаўным пагранічным камітэце, гаворка ідзе пра ажыццяўленне ў будучыні непасрэдна на вакзале пагранічнага кантролю пасажыраў цягнікоў зносінамі Мінск — Вільнюс і Вільнюс — Мінск.

Змены ва ўказы, якія тычацца стварэння пункта пропуску, набываюць моц 1 студзеня 2015 года. Аднак калі рэальна такі пункт можа з'явіцца, у Дзяржпагранкамітэце сказаць не змаглі, бо для гэтага неабходна стварыць пэўную інфраструктуру.

У новым пункце пропуску, паводле ўказа прэзідэнта, будуць ажыццяўляцца такія віды кантролю, як пашпартны, санітарна-каранцінны, ветэрынарны, фітасанітарны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?