Дзеці 5 і 13 гадоў пацярпелі днём 17 ліпеня ў Мінскай вобласці ў выніку паражэння электрычным токам і ўзгарання бензіну.

Паводле звестак абласнога МНС, пяцігадовае дзіця было траўмавана электрычным токам у вёсцы Ротань Крупскага раёна. Маці з сынам пайшлі ў магазін па прадукты.

Падчас пакупак хлопчык выйшаў з магазіна на вуліцу, і праз некаторы час маці пачула яго крыкі. Выбегшы на вуліцу, яна ўбачыла, што сын знаходзіцца ў трансфарматарнай падстанцыі.
У гэты час каля магазіна знаходзіліся двое падлеткаў, якія дапамаглі жанчыне дастаць дзіця з трансфарматарнай падстанцыі. З эндатэрмічнымі апёкамі IV ступені, асмальваннем абедзвюх рук ён дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу. Стан цяжкі.
13-гадовы хлопчык, прыехаўшы з Мінска з маці на дачу ў вёску Тарасікі Барысаўскага раёна, вырашыў скасіць траву на ўчастку.
Падчас запраўкі касілкі ад гарачага рухавіка адбылося ўзгаранне разлітага з каністры бензіну. У выніку адбылося ўзгаранне рэчаў хатняга ўжытку і рыззя ў хляве. Маці хлопчыка падчас няшчаснага выпадку знаходзілася ў суседзяў. Узгаранне было ліквідавана да прыбыцця падраздзяленняў МНС. Пры спробе самастойна справіцца з агнём падлетак атрымаў апёкі абедзвюх ног I—III ступеняў (20% цела). Ён дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу. Стан сярэдняй ступені цяжкасці.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?