Другі дзень смяюся. Адкрыю сайт, пагляджу на матэрыял «Дом
Калі б такая будыніна з’явілася ў Мінску на мяжыВа ўсім свеце людзі з грашыма будуюць сабе дамы зусім у іншым стылі, і там шмат шкла і бетону, шмат геаметрыі і функцыянальнасці, але… Але штосьці няўлоўна адрознівае сучасныя багатыя дамы за мяжой і ў нас. Гэтае няўлоўнае — добры густ і стыль. Гэтыя дзве якасці ўзнікаюць толькі на глебе культуры і традыцыі, толькі тады, калі архітэктура ўспрымаецца як мастацтва і ёсць ім. Гэтага, на жаль, не назіраецца ў нас.60-70-х гадоў, была б іншая справа. Успомнім будынкі таго часу: Палац спорту, кінатэатры «Піянер», «Кіеў» і «Современник», Дом мод на Нямізе, басейн «Янтарь» на Аўтазаводзе, урэшце забягалаўка пры9-павярховіку на вуліцы Харкаўскай, якую мясцовыя жыхары ў70-я гады называлі «Мутный глаз»… Тыя самыя адносна невысокія аб’ёмы, адхіленыя ад вертыкалі лініі і шмат шкла.Але ў 2013 годзе для мяне гэта прыкмета дрэннага густу і заказчыка, і
архітэктара-выканаўцы .
Але вось калі ён сам прапанаваў заказчыку такі праект — гэта ўжо іншая справа.
Гэта ўжо праблема грамадская: якасць і стыль мінскіх (і не толькі) навабудаў. Тут, як вядома, паноўны стыль — безгустоўнасць і бясконцыя алюзіі на свет рускіх казак (з церамкамі і вежачкамі), мангольскіх стэпаў і шумерскіх храмаў.Толькі паглядзець і заплакаць.
Цікава даведацца, ці абставіць уладальнік новага мінскага дома яго такой самай куртатай мэбляй у стылі
Зрэшты, тут магчымы і іншы варыянт. Магчыма, мы чагосьці не ведаем, і гэта найноўшы трэнд у архітэктуры. Магчыма, гэта архітэктурнае адкрыццё мінскага архітэктара. Сапраўды, цяпер носяць вузкія штаны і кароткія пінжакі ў стылі
Калі гэта працяг сучаснага моднага трэнду вяртання ў