Пётр Афіцэраў асуджаны на 4 гады, у яго, дарэчы, пяцёра дзяцей.

Пётр Афіцэраў асуджаны на 4 гады, у яго, дарэчы, пяцёра дзяцей.

У Ленінскім раённым судзе расійскага Кірава сёння адбылося абвяшчэнне прысуду лідару расійскай апазіцыі Аляксею Навальнаму.

Па дадзеных следства, Навальны, з’яўляючыся дарадцам губернатара Кіраўскай вобласці, арганізаваў крадзеж маёмасці Кіраўскага абласнога дзяржаўнага унітарнага прадпрыемства «Кіраўлес», уступіўшы ў змову з дырэктарам ТАА «Вяцкая Лясная кампанія» Пятром Афіцэравым і генеральным дырэктарам «Кіраўлес» Вячаславам Опалевым. Па дадзеных следства, бюджэту Кіраўскай вобласці ў выніку крадзяжу 10 тысяч кубаметраў лесу была нанесена шкода на 16 млн расійскіх рублёў (500 тыс. даляраў).

У ходзе слуханняў пракурор папрасіў прысудзіць апазіцыянера да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Суддзя Сяргей Бліноў прысудзіў да 5 гадоў зняволення, Пятра Афіцэрава да чатырох.

Абцяжарваючых абставін у абодвух падсудных няма. Але больш мяккага пакарання, чым пазбаўленне волі, яны не заслугоўваюць, сказаў суддзя.

«Навальны з’яўляецца арганізатарам злачынства. Афіцэраў — памагаты», кажа суддзя Бліноў.

Пасля абвяшчэння прысуду Навальнага і Афіцэрава адразу ўзялі пад варту. Яны развіталіся з роднымі.

Затым на Навальнага адзелі кайданкі і вывелі.

Навальны паспеў напісаць у Twitter:

«Добра. Вы тут не сумуйце без мяне. А галоўнае - не гультайнічайце, жаба сама сябе з нафтавай трубы не скіне».

***

На думку расійскіх праваабаронцаў, пераслед Навальнага — палітычна матываваны. Аляксей Навальны — юрыст. Ён атрымаў вядомасць шэрагам сенсацыйных выкрыццяў карупцыі ў атачэнні Уладзіміра Пуціна і партыя «Адзіная Расія». Навальны стаў тварам масавых пратэстаў у Маскве ў 2011—2012 гг.

У адрозненне ад Хадаркоўскага Навальны выглядае чыста палітычным вязнем.

Учора Навальны быў зарэгістраваны кандыдатам у мэры Масквы.

Прысуд забараняе яму ўдзел у любых выбарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?