Расійскае ААТ «МТС» гатова разгледзець прапановы па павелічэнні сваёй долі ў статутным капітале беларускага прадпрыемства «Мабільныя Тэлесістэмы». Пра гэта заявіў генеральны дырэктар МТС Уладзімір Карповіч.

«Расійскага сузаснавальніка кампаніі задавальняюць суадносіны доляў і эфектыўнасць кіравання на дадзеным этапе», — сказаў ён. Пры гэтым, адзначыў гендырэктар, менеджмент ААТ заяўляе, што заўсёды гатовы разгледзець прапановы па пытанні павелічэння сваёй долі ў беларускай кампаніі МТС. «Аднак у цяперашні час падобных прапаноў у адрас расійскага МТС не паступала», — рэзюмаваў ён.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0