У вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна 17 ліпеня скралі два заднія колы ад трактара.

Работнікі калгаса знялі з яго стандартныя колы і паставілі на трактар больш вузкія. Яны збіраліся баранаваць бульбу.

«Гэта робіцца для таго, каб вялікімі коламі не падушылася бульба», — кажа следчы па асабліва важных справах Маладзечанскага аддзела Следчага камітэта Марына Рагінская.

Колы мужчыны пакінулі без нагляду. Вось іх і скралі.

Кошт украдзеных колаў — больш за 8 мільёнаў рублёў. Трактар абсалютна новы, яго калгас набыў летась.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?