Жонка Аляксея Навальнага выступіла перад журналістамі адразу пасля выхаду з будынка Ленінскага раённага суда Кірава.

Юлія Навальная: «Што адбылося, вы ўсё бачылі. Нягледзячы на ўсе заявы пра ўмоўны тэрмін, Аляксей дакладна ведаў, што гэта будзе рэальны тэрмін, і ён будзе доўгім. (... ) Так што Аляксей, наколькі можна падрыхтавацца да гэтага, быў гатовы. Я і ўся наша сям'я падтрымліваем, падтрымлівалі і будзем падтрымліваць яго і надалей.

Калі нехта спадзяецца, што расследаванні Аляксея спыняцца — гэта не так. Фонд Барацьбы з карупцыяй як працаваў, так і будзе працаваць. Мы вельмі спадзяемся на вашу падтрымку.
Самае галоўнае, што цяпер мы можам зрабіць - гэта працаваць і праявіць салідарнасць з Пятром [Пётр Афіцэраў асуджаны на 4 гады -- НН] і Аляксеем. Я вельмі веру, што ўсё будзе добра. Мы пераможам. Вы, калі ласка, таксама верце, што ўсё будзе выдатна».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?