«Чэлсі» зробіць «Манчэстар Юнайтэд» лепшую прапанову наконт трансферу форварда Уэйна Руні.

Лонданскі клуб гатовы заплаціць за яго 25 мільёнаў фунтаў (37,7 млн даляраў), паведамляе The Guardian.

Першая прапанова «Чэлсі» — 20 мільёнаў фунтаў — была адкінута.

Барацьбу за падпісанне Руні таксама вядзе «Арсенал». Гэтую інфармацыю ўжо пацвердзіў галоўны трэнер каманды Арсен Венгер, паведамляе Sports.ru.

Уэйн Руні гуляе за «МЮ» з 2004 г., у 2002—2004 гг. выступаў за «Эвертан», трэнерам якога быў сённяшні кіраўнік «МанЮнайтэд» Дэвід Мойес.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0