Як паведаміў на прэс-канферэнцыі 18 ліпеня ў Мінску намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Анатоль Шагун, такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў № 593.

Паводле яго слоў, «фактычна сёння кожная арганізацыя ЖКГ з’яўляецца падрадчыкам па абслугоўванні жылля, выкарыстоўваючы дзяржуласнасць на цяпло і водазабеспячэнне, перададзенае ў гаспадарчае распараджэнне гэтых арганізацый».

Ён зазначыў, што на сёння існуюць тры крыніцы кампенсацыі затрат па аказанні паслуг: плацяжы насельніцтва, плацяжы юрыдычных асоб па рэгулюемых тарыфах і бюджэтнае субсідзіраванне.

«Новае ў механізме фінансавання будзе заключацца ў тым, што арганізацыі ЖКГ па аналогіі з будаўнічымі арганізацыямі будуць на год вызначаць кошт сваіх паслуг.
Далей будуць вызначацца крыніцы пакрыцця гэтых затрат, у тым ліку бюджэтныя сродкі і гэта сума субсідзіравання будзе фіксаванай і яна не будзе мяняцца ні ў большы, ні ў меншы бок незалежна ад вынікаў гаспадарчай дзейнасці, за выключэннем выпадкаў змянення тарыфаў на электрычную энергію, цэн на паліва, у падатковым заканадаўстве і гэтак далей», — сказаў Шагун.

На яго думку, новы механізм будзе стымуляваць арганізацыі да эканоміі сродкаў зніжэння выдаткаў.

«Фактычна арганізацыя, разлічваючы планава-разліковую цану, будзе ведаць, што ў выпадку эфектыўнай працы, эканомнага расходу энергіі і матэрыялаў, прымянення сучасных матэрыялаў сродкі будуць заставацца ў распараджэнні арганізацыі», — зазначыў намеснік міністра. Пры гэтым не менш за 70% зэканомленых сродкаў будуць накіроўвацца на мадэрнізацыю сістэмы ЖКГ, а 30% можа быць накіравана на прэміраванне калектыву, які дасягнуў такіх вынікаў у працы, мяркуе Шагун. У адваротным выпадку, паводле яго слоў, калі затраты перавысяць планава-разліковую цану, калектыву давядзецца «фінансава і матэрыяльна пацярпець».

«Такі механізм сёлета адпрацоўваўся на дзвюх арганізацыях ЖКГ і па выніках прынята рашэнне зрабіць яго агульным для ўсёй галіны, і з наступнага года ён у поўным аб’ёме будзе працаваць», — сказаў намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?