Удзельнікі Мілавідскага фэсту 2 чэрвеня ўсклалі кветкі да помнікаў у гонар паўстанцаў 1863 года.

Удзельнікі Мілавідскага фэсту 2 чэрвеня ўсклалі кветкі да помнікаў у гонар паўстанцаў 1863 года.

Віктар Сырыца – злева ў строі.

Віктар Сырыца – злева ў строі.

Старшы лейтэнант Баранавіцкага РАУС Дзяніс Майсеня 17 ліпеня склаў трэці адміністрацыйны пратакол на грамадскага актывіста Віктара Сырыцу. Ён абвінавачваецца ў падрыхтоўцы і правядзенні несанкцыяванага мерапрыемства ў памяць паўстанцаў 1863 года, піша «Салідарнасць».

Да гэтага старшыня Баранавіцкага гарадскога суда Мікалай Кміта двойчы адпраўляў пратаколы, складзеныя на Сырыцу, назад у міліцыю для выпраўлення недахопаў.

— Гэта ўжо трэці пратакол, які склалі на мяне ў Баранавіцкім РАУС. Спачатку мяне абвінавацілі ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч. 2 арт. 23.34 КаАП РБ — арганізацыя і правядзенне 2 чэрвеня несанкцыянаванага мерапрыемства. У другім пратаколе мяне абвінавачвалі яшчэ і ў тым, што я быццам бы парушыў арт. 12 Закона «Аб масавых мерапрыемствах у РБ»: не спыніў падрыхтоўку і правёў масавае мерапрыемства 2 чэрвеня, якое было забаронена Баранавіцкім райвыканкамам, — паведаміў Віктар Сырыца.

У трэцім пратаколе ўжо не сцвярджаецца, што актывіст парушыў артыкул 12 Закона «Аб масавых мерапрыемствах у РБ», але ён цяпер абвінавачваецца ўжо ў парушэнні артыкула 5 гэтага ж Закона — арганізацыя і правядзенне забароненага грамадска-масавага мерапрыемства.

— Складзеныя пратаколы — гэта фактычна вайна варварства супраць беларускай гісторыі і культуры. Мала таго што мясцовыя чыноўнікі самі нічога не зрабілі, каб годна ўшанаваць слаўную дату, так яшчэ 3 і 20 мая Баранавіцкі райвыканкам двойчы незаконна забараніў правядзенне нашага фэсту ў гонар касінераў Кастуся Каліноўскага. Лічу, што не мы парушылі закон, а Баранавіцкі райвыканкам не выконвае артыкул 51 Канстытуцыі Беларусі і не дае нам права на ўдзел у культурным жыцці, — дадаў Віктар Сырыца.

Актывіст падпісаў трэці пратакол, але пазначыў у ім, што прыехаў з сябрамі ў Мілавіды 2 чэрвеня не праводзіць, а толькі ўдзельнічаць у афіцыйным мерапрыемстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?