Дырэктар сталічнага «Партызана-МТЗ», які цяпер выступае ў 2-й лізе беларускага футбольнага чэмпіянату, Леанід Пяткевіч паводле ўласнага жадання пакінуў клуб. Новым дырэктарам «чырвона-белых» стала 22-гадовая Ганна Болбас.

Ганна скончыла БДУ па спецыяльнасці «Матэматык. Спецыяліст інфармацыйных тэхналогій», замужам.

Апошні год Ганна актыўна дапамагала ў працы клуба на валанцёрскіх пачатках, і сваім адказным падыходам да справы, энтузіязмам і энергічнасцю зарэкамендавала сябе з самага лепшага боку, паведамляе афіцыйны сайт клуба.
«Да станоўчых рысаў Ганны можна аднесці такія асабістыя якасці як высокая самаарганізацыя і дысцыпліна, пунктуальнасць, рашучасць. Са свайго боку заўзятары ФК «Партызан-МТЗ» жадаюць Ганне поспеху і абавязваюцца аказаць максімальную дапамогу і падтрымку ў кіраванні клубам», -- гаворыцца ў паведамленні на сайце клуба.

ФК «Партызан» некалі гуляў у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі: двойчы станавіўся бронзавым прызёрам (2005, 2008), уладальнікам Кубка Беларусі (2005, 2008). У 2011 г. клуб сбанкрутаваў і зняўся з чэмпіянату, але заўзятары здолелі адрадзіць яго, заявіўшы ў ніжэйшы дывізіён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?